Сёньня дзесяціхвілінную тэлефонную размову з Аляксандрам Казуліным мела ягоная жонка Ірына. Яна падзяліся сваімі ўражаньнямі ад размовы з карэспандэнтам «Нашай Нівы»:

«Напярэдадні мне прыходзілі тэлефанаваньні, што Аляксандра на днях могуць вывесьці з галадоўкі гвалтоўным мэтадам. Таму я папрасіла ў адміністрацыі калёніі дазвол на тэлефонную размова і атрымала яго. Я зачытала Аляксандру тэлеграму, якую пазьней сёньня даслала ў турму. Сказала, што ягоныя патрабаваньні ўжо выкананыя, таму можна спыняць галадоўку.

Гутарка была вельмі нядоўгай, таму я нават не пасьпела запытацца, як ён сябе адчувае, Казулін сказаў, што ўсё нармальна. Цяпер ён будзе ўсё аналізаваць і меркаваць ці варта выходзіць з галадоўкі, альбо тэба яе працягнуць. Я спадзявалася, што ён спыніць сваю акцыю пратсту яшчэ 30 лістапада, але Аляксандар на ўсё мае сваю пазыцыю. Цяпер вось чакаю, што скажа сёньня Вярхоўны камісар па правох чалавека ААН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?