Пошукавік папулярнай сацыяльнай сеткі выдае дзясяткі вынікаў на прозвішча нязменнага кіраўніка Беларусі.

Відавочна, што частка з старонак, прысвечаных Лукашэнку, рабіліся дзеля сцёбу.

Відавочна, што частка з старонак, прысвечаных Лукашэнку, рабіліся дзеля сцёбу.

На гэтай старонцы пазначаная кананічная дата нараджэння Лукашэнкі.

На гэтай старонцы пазначаная кананічная дата нараджэння Лукашэнкі.

А тут стваральнікі старонкі не дурылі сабе галаву ды пазначылі адразу дзве даты.

А тут стваральнікі старонкі не дурылі сабе галаву ды пазначылі адразу дзве даты.

Дык хто ён?

Дык хто ён?

Прысутнасць кіраўнікоў дзяржаваў у сацыяльных сетках даўно не навіна. Абама і Мядзведзеў карыстаюцца твітэрам. У апошняга ёсць таксама персанальная старонка і на фэйсбуку.

Лукашэнка таксама жыва цікавіцца інтэрнэтам. Вось толькі інтарэс гэты істотна адрозніваецца ад зацікаўленасцяў ягоных калегаў: калі тыя вядуць персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках, каб стаць «бліжэйшымі да народа», то Аляксандр Рыгоравіч адным росчыркам пяра нагнаў страху на ўвесь Байнэт, падпісаўшы сумнавядомы Указ №60.

І тым не менш, прозвішча Лукашэнка можна адшукаць у сацыяльных сетках. Напрыклад, у фэйсбуку. Пошукавік папулярнай сацыяльнай сеткі выдае дзясяткі вынікаў на прозвішча нязменнага кіраўніка Беларусі. Натуральна, тут сустракаюцца ягоныя цёзкі, часта — маладыя людзі, студэнты. Трапляюцца старонкі Аляксандраў Лукашэнак без фотаздымкаў і падрабязнай інфармацыі.

Больш за дзясятак старонак на фэйсбуку маюць жанчыны з прозвішчам Лукашэнка, ёсць нават дзве Галіны.

Старонак з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і падрабязнай інфармацыяй пра яго некалькі. Гэта не персанальныя старонкі палітыка і дадаць у сябры такога Лукашэнку немагчыма, можна толькі пакінуць пазнаку «падабаецца/не падабаецца». Інфармацыя на гэтых старонках мае пэўныя адрозненні. Так, з некаторых з іх вынікае, што дзень нараджэння Лукашэнкі прыпадае на 30 жніўня, з іншых — на 31-га, а ёсць і такія старонкі, дзе стаяць абедзве даты (найхутчэй гэта наступства леташняй валтузні вакол даты нараджэння Лукашэнкі, што ўзарвала Байнэт у Дзень ведаў).

Відавочна, што частка з старонак, прысвечаных Лукашэнку, рабіліся дзеля сцёбу. Бо як інакш патлумачыць наяўнасць у біяграфічных звестках такіх рэчаў як манархізм у якасці палітычных поглядаў і праваслаўны атэіст у якасці поглядаў рэлігійных.
Не кажучы ўжо пра такія зацікаўленасці, як лыжы і хакей.

Відавочна і тое, што не ва ўсіх з наведнікаў усё добра з пачуццем гумару. Многія з іх выказваюць тут сваю падтрымку Лукашэнку, яны гатовыя дзеля яго на ўсё. «Бей демократов по ребрам, Батька! Мочи их дубинками и не отдавай страну проституткам!» — піша нехта Станіслаў Фольц.

А вось карыстальнік Omeltouk Andrei павіншаваў Лукашэнку ад імя акрабатаў і трэнераў Віцебскай спартыўнай юначай школы алімпійскага рэзерву. Увогуле, шмат віншаванняў і словаў падтрымкі ідзе ад інтэрнаўтаў з постсавецкіх краін.

Сярод замежных прывітанняў трапляюць і перасцярогі пра магчымы замах.
Напрыкалад, карыстальнік Prevent Papers, у якога ў зацікаўленасцях пазначаныя біяграфіі забітых палітыкаў, папярэджвае: «Сообщите пожалуйста, специальный (ad-hoc) адрес электронной почты Его Превосходительства господина Александра Лукашенко, Президента Республики Беларусь, для передачи лично ему, секретных документов о приготовлении его уничтожения».

Аматары Лукашэнкі з усяго свету нават аб’ядноўваюцца ў суполкі. Адна з іх мае назву «Alexander Lukashenko: autentico comunista o revisionista? / Аляксандр Лукашэнка: сапраўдны камуніст або рэвізіяніст?» У суполку ўваходзяць італьянцы, палякі, расейцы. Многія з іх дэкларуюць у сваіх профілях лявацкія погляды.

Як бачым, нават без асабістай ініцыятывы прысутнасць Лукашэнкі у фэйсбуку забяспечаная. Іншае пытанне, ці стаў ён ад гэтага «бліжэйшым да народа»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?