28.03.2011 / 15:36

Летуценнік у палітыцы Сяргей Рыжоў плануе стварыць партыю «Белая Русь» 13

Жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў, які спрабаваў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, але ня быў зарэгістраваны, цяпер стварае новую партыю «Белая Русь». Тое, што яе назва выклікае асацыяцыю з праўладным грамадзкім аб’яднаньнем, стваральніка БКП «Белая Русь» не бянтэжыць.

Паводле Сяргея Рыжова, гэтая назва ёмістая і шматсэнсоўная. І адрозьненьні паміж грамадзкім аб’яднаньнем «Белая Русь» і Беларускай кансэрватыўнай партыяй «Белая Русь» павінны неўзабаве ўсе ўсьвядоміць, лічыць стваральнік.

Сяргей Рыжоў распавёў, што сябраў партыі ў Віцебску — ужо 25 чалавек. Цікавасьць да яе выказалі жыхары Магілёва і Менску, а таксама асобных райцэнтраў Віцебскай вобласьці. Спадар Рыжоў лічыць сябе сустаршынём, бо кіраўніцтва партыі яшчэ фармуецца і мае быць калегіяльным. Афіцыйна рэгістраваць партыю, на думку яе стваральніка, ня мае сэнсу. Таксама партыя ня будзе браць удзелу ў наступных парлямэнцкіх выбарах «да вяртаньня Беларусі ў канстытуцыйнае рэчышча 1994 году».

Галоўныя партыйныя прынцыпы, паводле Сяргея Рыжова, гэта: «Кансэрватызм, хрысьціянскія каштоўнасьці і нацыяналістычная ідэя».

0
Міхаліна / Адказаць
28.03.2011 / 15:55
Якая нацыяналістычная ідэя, калі назва партыі ўказвае на яе адкрыта прамаскальскі характар?
0
Варган / Адказаць
28.03.2011 / 16:09
Вось яна, канструктыўная апазыцыя.. ўтропы за канструктыўнымі грамадскімі арганізацыямі.
0
Капут кехепе / Адказаць
28.03.2011 / 16:29
Дождался! Наконец-то к кехепе капут подкрался незаметно!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру