Пасля таго, як Міністэрства інфармацыі прайграла працэс супраць «Аўтарадыё», міністр

Алег Праляскоўскі быў здіўлены «несправядлівасцю» рашэння. Вышэйшы гаспадарчы суд рашэнне пераглядзеў, і сёння папярэджанне радыёстанцыі аднавілі.

«Мы ізноў экстрэмісты ці напалову экстрэмісты — самі зразумець не можам, — кажа генеральны дырэктар «Аўтарадыё» Юрый Базан. — Але рашэнне на нашу карысць адмянілі. Заўтра будзе агучана «рашэнне па рашэнні» камісіі, якая адабрала ў нас права наземнага вяшчання. У тым жа самым гаспадарчым судзе ў 9:15 ранку.

9 сакавіка рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда папярэджанне «Аўтарадыё» ад Міністэрства інфармацыі было адменена, праз адсутнасць экстрэмізму, у якім абвінавачвалі радыёстанцыю. Гэтак сама было знятае папярэджанне наконт парушэння творчай канцэпцыі. Аргументы, якімі карысталася падчас працэсу Міністэрства інфармацыя было пабудавана на двух састарэлых законах, варыянтах значэння слова «інфармацыя», і лінгвістычным аналізе фразы Саннікава «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы», які ў выніку так і не змаглі пацвердзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?