БПС-Банк прыпыніў крэдытаванне фізічных асоб у беларускіх рублях. Калі выдача спажывецкіх крэдытаў і аўтакрэдытаванне прыпыненыя на тыдзень, то крэдытаванне жылля спынена на нявызначаны тэрмін. Гэта можа быць звязана з чаканнямі дэвальвацыі і агульнай нервознасцю на фінансавым рынку Беларусі.
«Часова з 2011/03/25 па 2011/04/03 не ажыццяўляецца прыём пакета дакументаў на прадастаўленне крэдытаў на спажывецкія патрэбы і набыццё аўтатранспартных сродкаў і з 2011/03/28 на фінансаванне нерухомасці грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце банку.
Нягледзячы на заявы кіраўніка банка Мацюшэўскага, што «ў абменніках
«Часова з 2011/03/26 аперацыі па пластыкавых картах да
Праблемы на валютным рынку Беларусі звязаныя з рэзкім абвастрэннем дэфіцыту бягучага рахунку краіны. У выніку перадвыбарнага перагрэву эканомікі імпарт значна перавысіў экспарт. У той жа час магчымасць замежных запазычванняў зменшылася, бо памер замежнага доўгу дасягнуў значэння 50% ад ВУП.