Сёння пасля службы ў дэсантных войсках у Гомель вярнуўся маладафронтавец Андрусь Цянюта.

«Звольнілі мяне сёння раніцай без правакацыяў, — кажа Андрусь. — Толькі перад Днём Волі быў псіхалагічны ціск: Віцебская гарнізонная контрвыведка папярэдзіла пра недапушчальнасць антыканстытуцыйнай дзейнасці ў складзе незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Спадар Цянюта і зараз перакананы, што ягоны прызыў быў цалкам палітычным: спачатку Андруся медыкі прызналі непрыдатным да вайсковай службы з-за адхіленняў у здароўі, а пасля ўсё перайначылі й забралі ў войска:

«За паўтара гады я чаму-кольвечы навучыўся. Напрыклад, страляць з гранатамёту, наладжваць стасункі ў калектыве».

Андрусь заяўляе, што не будзе цурацца грамадскай дзейнасці:

«Абавязкова буду працягваць грамадскую дзейнасць. Буду змагацца за вызваленне Змітра Дашкевіча й майго саслужбоўца Эдуарда Лобава, з якім мы 9 месяцаў служылі ў адной роце.
Ну, і, канечне, іншых палітвязняў».

Асабістыя планы Цянюты звязаныя з атрыманнем вышэйшай адукацыі.

Да прызыву ў войска Андрусь вучыўся завочна ў Бранскай сельгасакадэміі ў Расіі, але неспадзявана быў адлічаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?