НТВ, 14.00

«Волга-Волга»

Расея, 1938, чорна-белы, рэж. Рыгор Аляксандраў

Музычная камэдыя

Самадзейныя акторы на чале зь лістаношай Стрэлкай адпраўляюцца ў Маскву – і сваімі сьпеўнымі нумарамі даводзяць да ручкі бюракрата Бывалава (Ігар Ільінскі).

Шчасьлівы маскульт сталінскіх часоў. Але таленавіта – і сьмешна.

«Лад», 18.10
«Фантамас разбушаваўся» (Fantômas se déchaîne)

Францыя – Італія, 1965, рэж. Андрэ Юнэбэль

Чарговыя прыгоды інспэктара Жува, Фантамаса – і журналіста.

Ізноў геніяльныя Люі дэ Фюнэс і Жан Марэ.

БТ, 19.10
«Скрыжаваньні» (Crossroads)

ЗША, 2002, рэж. Тамра Дэвіс

Моладзевая камэдыя

Тры сяброўкі, якія ня бачыліся з маленства, сустракаюцца зноў – і вандруюць па краіне. Падчас вандроўкі ім прыйдзецца наноў пазнаёміцца адна з адной і раскрыць важнасьць сяброўства, сям’і, вернасьці і каханьня.

Свае акторскія таленты ў гэтым фільме паспрабавала поп-зорка Брытні Сьпірс.

СТВ, 20.15
«Чырвоны цмок» (Red Dragon)

ЗША – Нямеччына, 2002, рэж. Брэт Ратнэр

Псыхапаталягічны трымценьнік паводле аднайменнага раману Тома Гарыса

Канібальскі дэбют Ганібала Лектара. У фільме распавядаецца, як быў злоўлены легендарны душагуб. Як і ў «Маўчаньні ягнятак», сам Лектар выкарыстоўваецца, каб знайсьці маньяка па мянушцы «Зубная фэя».

Крывавы, трымценны й недаацэнены фільм.

Эндру Нортан – у ролі сьледчага, Ральф Файнз – маньяк і Энтані Гопкінз – Ганібал forever.

БТ, 22.10
«16 кварталаў» (16 Blocks)

ЗША, 2006, рэж. Рычард Донэр

Паліцэйскі мусіць даставіць сьведку ў суд – праз 16 небясьпечных кварталаў. Многія жадаюць, каб сьведка загінуў…

Рычард Донэр – прафэсійны аўтар страшнага кіно («Омэн»).

Ролі выконваюць: Брус Ўіліс, Мос Дэф.

НТВ, 22.55
«Чырвоны кут» (Red Corner)

ЗША, 1997, рэж. Джон Эўнет

Дэтэктыўная драма

У Кітаі амэрыканскаму бізнэсоўцу падкідаюць забітую дзяўчыну. Героя абвінавачваюць у злачынстве… Пакуты аўтарытарнага суду, кашмар кітайскай турмы, напружанае дзеяньне.

Актуальнае кіно, хаця ў Беларусі не такія частыя гэпі-энды.

У трымценным дэтэктыве зьняліся Рычард Гір, Бай Лінг, Брэдлі Ўітфард.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?