З’явіўся «Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік»
Гэта першае выданне з серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі».
Гэта першае выданне з серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі».
Склалі яго Алесь Гізун і Павел Рааго. Структура размоўніка такая, што спачатку падаюцца беларускія словы і выразы, затым яны ж па-славацку і ў практычнай транскрыпцыі, якая прыблізна перадае славацкае вымаўленне. Друкуецца таксама і даведачная інфармацыя пра краіну. З-за абмежаванай колькасці старонак у выданні змешчана шмат спасылак на славацкія сайты, на якіх можна знайсці падрабязную практычную інфармацыю.
Выданне выпушчана ў межах праграмы Slovak Aid («Славацкая дапамога»).
Куратар серыі Уладзімір Сіўчыкаў паведаміў, што гэту будзе не адзінкавае выданне.
Цяпер рыхтуецца беларуска-польскі размоўнік.
Новая серыя ўзнікла з «Беларускіх ЕўраГраматык».
Беларуска-славацкіразмоўнік-даведнік / А. М. Гізун, П. А. Рааго; прадм. М. Сэрватка. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. — 216 с. — (Беларускія ЕўраРазмоўнікі).
КМ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ