Аляксандр
«Відаць, мой зварот да Генеральнага пракурора адыграў сваю ролю, бо адвакату дазволілі бесперашкодна сустракацца з маім сынам — колькі трэба. Але ілюзій сын не мае. Абвінавачванне сфармулявана, сын абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сын маральна гатовы да найгоршага варыянта, самага жорсткага прысуду. Думаю, гэта пасланне і ўсім сілавым структурам, людзям у пагонах:
калі лейтэнант міліцыі — хай сабе і былы — выходзіць на плошчу, мала яму не здасца. Гэта мэсыдж усім сілавым структурам»,— мяркуе Аляксандр Класкоўскі.
На працягу двух тыдняў, лічыць журналіст, крымінальная справа можа патрапіць у суд. Улічваючы тое, што заканчваецца і азнаямленне з крымінальнымі справамі Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, «сын можа апынуцца ў клетцы адначасова з іншымі фігурантамі».
«На цуд спадзявацца не даводзіцца», — падкрэсліў Аляксандр Класкоўскі.
Дарэчы, 25 сакавіка адвакат Ірына Бурак накіравала хадайніцтва аб змене меры стрымання Аляксандру
«Думаю, у дачыненні да сына можа прымяняцца прынцып» калектыўнай віны «. Калі ўжо гучаць фармулёўкі «бясчынны натоўп, што дзейнічае як адзінае цэлае», — на кожнага абвінавачанага можна павесіць і ледасек, і пяць кустоў ядлоўца (казацкага), і восем метраў труб.
Класкоўскі Аляксандр — былы супрацоўнік міліцыі. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. Яму выстаўлена абвінавачванне па ч.1 і 2 ст.293, таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (ст.369 КК) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (ст.382 КК). Затрыманы ў ноч на 21 снежня ў сябе дома. Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.