У сувязі з паслявыбарчымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падзеямі ў краінах Паўночнай Афрыкі Еўрасаюз вырашыў перагледзець сваю палітыку суседства. Перапрацаваны варыянт згаданай стратэгіі мае быць абнародаваны ў траўні.

Камісар у пытаннях пашырэння і добрасуседства ЭС Штэфан Фюле зазначыў, што ўмовы выдзялення Брусэлем дапамогі суседзям стануць больш строгімі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у сваю чаргу, патлумачыў, што замест «вялікага перніка» — далучэння да ЕС, якога Брусэль не можа абяцаць сваім усходнім суседзям — ЕС распрацуе вялікую колькасць «дробных пернікаў». Такім чынам Брусэль атрымае магчымасць прапаноўваць больш тым партнёрам, якія выказваюць больш ахвоты да рэформаў.

Каментуючы сітуацыю ў Беларусі Сікорскі заявіў, што ў Аляксандра Лукашэнкі «пакуль ёсць выбар — стаць, умоўна кажучы, генералам Ярузельскім, які прыгнятаў свой народ, але потым распачаў працэс пераходу Польшчы да дэмакратыі. Або ён хоча закончыць кар’еру, як кіраўнікі краінаў нашых паўдзённых суседзяў», — падсумаваў кіраўнік польскага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?