Жалобная вестка прыйшла зь Любліну — там пасьля цяжкай хваробы, на74-м годзе жыцьця памёр прафэсар лацінскай і грэцкай моваў,манах-марыянін , архімандрыт Раман Пентка.
Быў ён 57 гадоў манахам і 47 гадоў сьвятаром. Быў палякам, але я б яго назваў беларусафілам.
У
У 1969 годзе айца Рамана прызначылі пробашчам адзінай у Польшчы
Яго гасьцінны дом заўсёды быў адчынены для беларусаў. Над яго плябаніяй разьвіваўсябел-чырвона-белы сьцяг.
І зь Менску, і з Прагі я дасылаў яму беларускія кніжкі. Ён вельмі любіў беларускія народныя песьні і заўсёды прасіў іх засьпяваць. Мне запомнілася, як я аднойчы зь сябрамі ехаў у Люблін на машыне з айцом Раманам. Ён папрасіў засьпяваць нейкую беларускую ваярскую песьню. Мы грымнулі «У гушчарах…», ён падхапіў і так мы і ехалі да Любліна, паўтараючы гэты марш некалькі разоў…
І вось ужо няма з намі вясёлага і шчырага архімандрыта Пенткі… А мне думаецца ў гэтыя дні, як могуць злучацца і перасякацца ў нашай памяці розныя імёны, падзеі, успаміны… Неяк айцец Раман асьвяціў і падараваў мне маленькі драўляны абразок Багародзіцы зь Ісусам, які я заўсёды вазіў з сабой у машыне. Калі мне давялося адвозіць у праскую лякарню на апэрацыю Васіля Быкава, я перадаў абразок Васілю Ўладзімеравічу на шчасьце і ўдачу. Абразок той быў з Быкавым і ў праскай клініцы, і ў Бараўлянах. Ён насіў яго з сабой у кішэні. Перад пахаваньнем народнага пісьменьніка Ірына Міхайлаўна Быкава ўклала той абразок у кішэню быкаўскага пінжака. Зь ім яго і пахавалі…
Са сьмерцю айца Рамана ўскалыхнуліся думкі і ўспамны. Друйскія марыяне: Абрантовіч, Цікота, Германовіч, Падзява. Іх вучань Пентка. Наш выдатны пісьменьнік і грамадзянін Васіль Быкаў.
Ірвуцца ніці часу…