Пашкоджаныя рэактары аварыйнай АЭС «Фукусіма-1» плануецца накрыць купаламі з адмысловай тканіны, што мусіць перадухіліць разлятанне радыеактыўных часцінак,
паведаміў японскай газеце «Асахі» прадстаўнік кампаніі-аператара станцыі Tokyo Electric Power (TEPCO).

Акрамя гэтага ў сераду раніцай прадстаўнік нацыянальнага Агенцтва па атамнай і прамысловай бяспецы паведаміў, што ўтрыманне радыеактыўнага ёду ў марской вадзе паблізу АЭС «Фукусіма-1» перавысіла ўсталяваную мясцовым заканадаўствам лімітавую норму ў 3355 разоў.

Спецыялісты маюць намер накрыць тканінай энергаблокі № 1, № 3 і № 4, будынкі якіх былі сур’ёзна пашкоджаныя ў першыя дні катастрофы, калі ўсярэдзіне перыядычна выбухаў вадарод. Папярэдне будынкі праблемных рэактараў плануецца апрацаваць асаблівай фарбай, якая таксама абмяжуе ўцечку радыеактыўных рэчываў у атмасферу, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Гэтая аперацыя будзе праведзеная і на рэактары № 2, будынак якога пацярпеў у меншай ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?