Сёньня сын лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча (таксама Аляксандар) зьявіўся ва Упраўленьне кантрольна-прапускных пунктаў, дзе паводле абяцаньняў Дзяржаўнага камітэта памежных войск, яму павінны былі вярнуць адабраны 29 лістапада пашпарт. Аднак, замест пашпарту, сын палітыка быў падвергнуты 2-гадзіннаму допыту. Памежнікаў цікавіла, якім чынам ягоны пашпарт апынуўся ў бацькі.

Пашпарт Аляксандра Мілінкевіча-малодшага быў забраны памежнікамі 29 лістапада падчас асабістага надгляду лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча ў аэрапорце «Мінск-2». Нагадаем, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл 26-29 лістапада знаходзіўся з візітам Рызе, дзе прымаў удзел у саміце NATO. Падчас вылету з Мінска памежнікі памылкова паставілі штамп у пашпарт сына. Заўважана гэта было толькі тады, калі палітык вяртаўся назад. Сваёй памылкі памежнікі не прызналі і абвінавацілі Аляксандра Мілінкевіча ў наўмысным перасячэньні мяжы па несапраўдным дакумэнтам. Палітыка чакае суд.

Аляксандар Мілінкевіч – малодшы вярнуць свой пашпарт паспрабуе праз два тыдні, але ўжо ў Гарадзенскім АВІРы, пасля таго, як справа супраць лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл будзе перададзеная ў суд. Па меншай меры, так абяцаюць ў памежных службах.

Магчыма, сапраўднай прычынай затрымкі пашпарта, ёсць страх беларускіх ўладаў перад тым, што лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл, на шляху ў Страсбург, куды едзе на атрыманне ўзнагароды імя А.Сахарава, ізноў пераедзе мяжу па пашпарце сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?