Абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на прыгранічных аўтазаправачных станцыях РУП «ВА» Беларуснафта «адменена, паведамілі ўпрэс-службе канцэрна «Белнафтахім».
Абмежаванне адменена па рашэнні ўрада, удакладнілі ў канцэрне.
Як раней паведамлялася, увод абмежаванняз быў звязаны з узрослым аб’ёмам вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх коштах. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне аб тым, што на прыгранічных аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» кліент мог адначасова набыць не больш за 100 л дызпаліва.