Адміністрацыя сацыяльнай сеткі Facebook выдаліла старонку групы, аўтары якой заклікалі да палестынскага паўстання супраць Ізраіля,
паведамляе «Бі-бі-сі».

Група, якая мела назву «Трэцяя палестынская інтыфада», за тры тыдні свайго існавання набрала 350 тысяч удзельнікаў.

На мінулым тыдні міністр інфармацыі Ізраіля Юлій Эдэльштэйн звярнуўся да заснавальніка Facebook Марка Цукерберга з патрабаваннем неадкладна заблакаваць старонку.

Прычынай выдалення гэтай групы, як заявіў прадстаўнік сацыяльнай сеткі, стаў не ліст ізраільскага міністра, а заклікі да гвалту, якія змяшчаліся на старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?