Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт — з B1 да B2, паведамляе Wall Street Journal.

Прычынай зніжэння рэйтынгу называецца дэфіцыт наяўнага рахунку плацежнага балансу, які выклікае апасенні і які, паводле падлікаў спецыялістаў, можа дасягнуць 16% ВУП у 2010 годзе. Moody’s таксама лічыць, што, нягледзячы на вялікую верагоднасць атрымання крэдыту ад Расіі і планы па прыватызацыі, дапамога звонку будзе ў значнай ступені толькі дадатковым цяжарам для эканомікі Беларусі.

Moody’s можа зноў павысіць рэйтынг Беларусі, калі беларускія ўлады змогуць палепшыць канкурэнтаздольнасць краіны на сусветным рынку і зменшыць залежнасць эканомікі ад знешніх пазыкаў і субсідый.

Як раней паведамлялася, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s таксама панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з «В+" да «В», доўгатэрміновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце з «ВВ» да «В+», прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах «негатыўны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?