14 бульбін, 1—2 яйкі, адна—дзве лыжкі мукі, алей для смажання, 2—3 цыбулі, соль. 100—200 г сала і цыбуля, калі хочаце засмажваць.

Сырую бульбу абабраць, нацерці, цыбулю таксама нацерці на дробнай тарцы, дадаць муку, яйкі, соль, перамяшаць. Выкладаць лыжкай на моцна разагрэтую патэльню з алеем і смажыць.

Падаваць са смятанай. Можна дадаць у цеста 0,5 шклянкі сыраквашы ці кефіру.

Нашым дзядам смакавала запіваць дранікі салодкім чорным чаем.

Гатовыя дранікі можна перакласці дробнымі кавалачкамі сала, падсмажанага разам з цыбуляй, або проста цыбулі, смажанай на алеі, і на кароткі час паставіць у гарачую духоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?