Культура11

Акцыя ARCHE да Дня Волі

5 нумароў часопіса за 25 тыс. рублёў.

Тэматычны нумар «ARCHE» «Плоць і кроў БНР», а таксама яшчэ 4 тоўстыя нумары за 2009 год усяго за 25 тыс. рублёў*

Толькі да 10 красавіка можна замовіць пяць нумароў часопіса «ARCHE» за 2009 год усяго за 25 тыс. рублёў. У камплект уваходзіць аздоблены сотнямі ўнікальных ілюстрацый тэматычны нумар, прысвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім — трохсотстаронкавая публікацыя Уладзіміра Сакалоўскага «Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне» (друкуецца больш за 300 арыгінальных дакументаў, прысвечаных дзейнасці БНР у Заходняй Еўропе), а таксама даследаванні Андрэя Чарнякевіча «Паміж грызнёй і барацьбой. Беларускі палітычны нацыяналізм у Горадні (канец 1918 — пачатак 1921 гг.)», Міхала Галэндака «Беларуская палітыка ў Сярэдняй Літве», Альгімантаса Каспаравічуса «Праект сакрэтнага пагаднення 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай» і інш.

У камплект таксама ўваходзяць нумары:

1–2/2009. Змяшчае ў тым ліку даследаванне Яна Запрудніка «Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906 — 1917 гг.)"

5/2009. У нумары: Зміцер Саўка. „Мазаічная арфаграфія: з нагоды прыняцця Правапіснага закону-2008“, Зміцер Віцько. „Трактат супраць „літвінаў“, Алесь Юркавец. „Страх перад беларусізацыяй: выпадак ідэолага Шыптэнкі“, Рашэд Чоўдхуры. Палітычнае поле феадальных папулістаў“, Рышард Радзік. Канстанцін Каліноўскі ў святле дакументаў», Алесь Пашкевіч. «Вільня ці Менск? Трагічны выбар Вацлава Ластоўскага», Юры Грыбоўскі. «Беларускі рух і Нямеччына напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны», Аляксандр Казіцкі. «Беларуская палітычная эміграцыя ў 1945 — 1953 гадах вачыма польскіх спецслужбаў».

6/2009. У нумары: Яраслаў Рудзіш & Ярамір 99. Алаіз Небель. «Прахаціцкі бурштын», Алеш М. Шванца. «Менскія аркушы», Бара Грэгарава. «камень — гара — папера», Петра Гулава. «Пластыкавыя апартаменты».

11–12/2009. У нумары: Алег Ліцкевіч. «Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XIV — пачатку XV стст.», Сяргей Запрудскі. «Некаторыя заўвагі аб вывучэнні „трасянкі“, або Выклікі для беларускіх гуманітарных і сацыяльных навук», Кшыштаф Пагажэльскі, Кшыштаф Сыховіч. «Сэксот «Кастусь», Служба бяспекі і беларускае асяроддзе на Беласточчыне, «Мы застанемся чыстымі сумленнем перад гісторыяй і народам…» 118 Лістоў Уладзіміра Дубоўкі да Адама Бабарэкі.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас valer@arche.by. Для лепшай камунікацыі пажадана таксама пазначыць нумар вашага кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрымання пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць не трэба.

Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Замова»

Прапанова дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і толькі да вычарпання складскіх запасаў. Спяшайцеся!

* Без уліку кошту дасылкі.

P. S. У сувязі з вычарпаньнем складзкіх запасаў замест нумару 6/2009 у камплект ад 31.03 будзе ўключацца нумар 11/2008. Сярод яго матэрыялаў:

Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008, Пётра Рудкоўскі. Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам, Аляксей Ластоўскі. Будаўніцтва беларускай нацыі праз інтэлектуальнае вынішчэнне апанэнтаў, Пётра Рудкоўскі. Этыкеткавая аргумэнтацыя, Віталь Макарэвіч. «Антыразбор» шляхты: падробкі дваранскіх дакумэнтаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі ў ХІХ ст.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць