Аўто11

Дылеры прыпынілі продаж новых аўтамабіляў

Немагчымасць набыць валюту стала прычынай.

Беларускія аўтадылеры прыпынілі продажы новых аўтамабіляў. На такі крок яны былі вымушаныя пайсці ад няпэўнасці на валютным рынку.

Аднаўленне продажаў чакаецца ў пачатку красавіка, калі для дылераў, магчыма, праясніцца сітуацыя з набыццём валюты.

Паводле словаў старшыні праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргея Міхневіча, у апошнія два тыдні мала каму з дылераў удалося набыць якую-небудзь валюту для аплаты аўтамабіляў. Бокам для аўтадылераў вылезлі валютныя абмежаванні, уведзеныя Нацбанкам.

«У такой сітуацыі аўтадылеры былі вымушаныя прыняць рашэнні аб прыпыненні продажаў аўтамабіляў», — тлумачыць Міхневіч.

Нейкі прасвет для аўтадылераў можа наступіць ужо на наступным тыдні. З 1 красавіка зноў ўводзіцца спрошчаны рэжым куплі валюты для банкаў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Пастановай ад 22 сакавіка галоўны банк краіны адмяніў раней уведзенае 30-дзённае рэзерваванне сродкаў у беларускіх рублях на куплю замежнай валюты. Гэта значыць з 1 красавіка рэзерваванне банкамі сродкаў на куплю валюты будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме — за адзін працоўны дзень да правядзення таргоў.

Аўтадылеры разлічваюць, што гэта дасць магчымасць набываць валюту ў аб’ёме, неабходным для вядзення бізнесу.

«1 красавіка дылеры пачнуць размяшчаць заяўкі на куплю валюты і глядзець, якім чынам і па якім курсе яе будуць прадаваць банкі. Калі ўсё нармалізуецца, то, адпаведна, дылеры нармалізуюць свае продажы. Калі зноў ўзнікнуць цяжкасці з купляй валюты,

то продажы не будуць адноўленыя да тых часоў, пакуль праблема з набыццём валюты не будзе вырашана», — канстатуе старшыня БАА.

Характарызуючы сітуацыю з продажамі аўтамабіляў на фоне праблем на валютным рынку, Сяргей Міхневіч адзначае, што палітыка Нацбанка па стабілізацыі не прыводзіць да чаканага эфекту.

Сітуацыя, наадварот, пагаршаецца.

«Абмежаванні па валюце для імпарцёраў, а таксама паніка на ўнутраным рынку прывяла да таго, што імпарцёры не ў стане забяспечыць попыт не толькі на аўтамабілі, але і ўсёй запатрабаванай на рынку імпартуемай прадукцыі.

У выніку грамадзяне вывозяць валюту, каб купіць патрэбныя ім тавары імпартнай вытворчасці ў суседніх краінах.

Важная дэталь. Імпарцёры на ўвоз гэтай прадукцыі патрацілі б у 1,5 разу менш валюты, так як купляюць прадукцыю па аптовым заводскіх цэнах. Адпаведна, грамадзяне вывозяць валюты ў 1,5 разы больш, бо купляюць тавары па рознічных цэнах».

Да дэфіцыту валюты на ўнутраным рынку, па меркаванні Міхневіча, прывяла ў тым ліку недальнабачная палітыка па пошлінах на імпартныя аўтамабілі.

«У мінулым годзе з-за розніцы ў пошлінах для фізічных і юрыдычных асоб грамадзяне завезлі каля 200 тысяч аўтамабіляў. Пры сярэдняй цане аўтамабіля не менш 7,5 тысячы даляраў агульны аб’ём вывезенай за мяжу валюты склаў не менш за 1,5 млрд. даляраў. У сітуацыі, якая склалася ў сувязі з чаканым павышэннем пошлін для фізічных асоб з 1 ліпеня гэтага года за межы краіны будзе вывезена не менш паловы гэтай сумы, а то і больш».

Гэты прагноз цалкам апраўданы. Па дадзеных Белстат, толькі за студзень у краіну было ўвезена больш за 15 тысяч аўтамабіляў, што ў 2,18 разы больш, чым у студзені 2010 года. Пры такой дынаміцы ўвозу адток валюты за мяжу можа пераадолець леташнюю планку ў 1,5 млрд. даляраў.

Між тым вялізны попыт па боку насельніцтва на аўтамабілі з-за чаканага павышэння пошлін прывёў не толькі да адтоку валюты за мяжу, але і росту коштаў на ўнутраным рынку.

«На аўтарынку ў Ждановічах БМВ 5-й серыі 2001 года каштуе каля 13 тысяч даляраў. Паўгода таму гэты аўтамабіль каштаваў каля 7 тысяч даляраў. У сярэднім цэны на аўтамабілі выраслі на 1–2 тысячы даляраў», — апісвае сітуацыю эксперт аўтамабільнага рынку Дзмітрый Навіцкі.

Кошты выраслі таксама з-за вонкавага попыту. Па словах эксперта, актыўнасць па набыцці аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі выказваюць, у прыватнасці, грамадзяне Расіі.

У аўтасалонах цэны на аўтамабілі таксама пайшлі ўверх прыкладна на 5% з-за нявызначанасці на валютным рынку, у тым ліку з курсам рубля ў кароткатэрміновай перспектыве.

Як падкрэслівае Сяргей Міхневіч, аўтадылеры будуць фарміраваць сваю курсавую палітыку зыходзячы з курсу куплі валюты на пазабіржавым рынку.

Ён не выключае, што кошты ў залежнасці ад кошту валюты могуць вырасці і на 20%.

Сітуацыя на валютным рынку негатыўна адбілася і на развіцці аўтасэрвісу, які ў мінулым годзе з-за падзення продажаў дапамог многім аўтадылерам ўтрымацца на плаву.

Як тлумачыць Міхневіч, з-за валютных абмежаванняў аўтадылеры не могуць купіць валюту на набыццё фільтраў, паліўных помпаў, прыбораў кіравання, амартызатараў і шэрагу іншых важных пазіцый, якія патрэбныя нават пры праходжанні звычайнага тэхнічнага абслугоўвання.

«Калі сітуацыя не зменіцца, то ў бліжэйшыя месяцы дылеры будуць вымушаныя адмаўляць кліентам у абслугоўванні ў сувязі з адсутнасцю магчымасці купіць валюту для набыцця запчастак. Гэта прывядзе да яшчэ большаму адтоку валюты за мяжу, куды грамадзяне будуць вымушаныя ехаць для набыцця запчастак або для абслугоўвання на замежных СТА. Акрамя таго, такая сітуацыя справакуе рост нелегальнага аўтасэрвісу ўнутры краіны», — лічыць старшыня БАА.

Дзіўна, але на фоне поўнай нестабільнасці дылеры прагназуюць невялікі рост рынку новых аўтамабіляў па выніках першага квартала.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве знайшлі беспілотнік, што заляцеў з Беларусі. Вось як ён выглядае2

Пошукава-выратавальныя работы ў Кіеве завершаны: загінуў 31 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

«Самае старое» дзіця ў свеце нарадзілася з эмбрыёна, які быў замарожаны 30 гадоў таму3

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы76

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць