Фотажурналіст Антон Матолька зрабіў падборку здымкаў з акцыі 25 сакавіка ў Мінску, на якіх невядомыя на вачах міліцыі замінаюць працы прэсы.

Невядомыя не даюць прайсці фотакарэспандэнтцы Наталлі Аблажэй. Фота Антона Матолькі

Не пускаюць фатографа Вольгу Кляшчук. Фота Антона Матолькі

Праца «ціхароў» абурыла аператара расійскага тэлеканала. Фота Антона Матолькі

Аперацыяй кіраваў асабіста намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў. Фота Антона Матолькі

Памочнік Яўсеева, якога журналісты з прычыны ягонага загару назвалі «салярыем», перашкаджае фотакору «НН» Юліі Дарашкевіч. Фота Антона Матолькі

Праверана: яркая аранжавая камізэлька з надпісам «Прэса» не ратуе ад людзей у чорным. Фота Антона Матолькі

Чалавек у чорным падкраўся непрыкметна. Фота Антона Матолькі

Яўсееў: Даю вам 2 хвіліны разысціся! Злева — «Салярый». Фота Антона Матолькі

Як паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», А Матолька заклікае калег, якіх абураюць дзеянні «людзей у цывільным» і бяздзеянне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, і ўсіх, хто мае доказы такіх перашкодаў, дасылаць свае фотаздымкі на адрас БАЖ — press@baj.by.

Задзейнічанне асобаў у цывільным на апазіцыйных акцыях, якія перашкаджаюць працы супрацоўнікаў СМІ і пры гэтым не прадстаўляюцца, зрабілася сталай практыкай мінскай міліцыі. Такія акцыя кантралююцца міліцэйскім кіраўніцтвам. Так, напрыклад, 25 сакавіка 2011 г. людзьмі ў чорным кіраваў асабіста намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў. Адным з найбольш брутальных фактаў умяшання ў працу журналістаў так званых «ціхароў» быў разгон акцыі салідарнасці 16 кастрычніка 2009 г. Старшыня БАЖ Жанна Літвіна назвала той інцыдэнт наўпроставай забаронай на прафесію.

Глядзі яшчэ: Дзень Волі: як гэта было

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?