АЭС у казахстанскім Актаў стане самай бяспечнай у свеце на дадзены момант, заявіў кіраўнік расійскага дзяржаўнага канцэрна па атамнай энергіі «Расатам» Сяргей Кірыенка.

У сераду, 30 сакавіка, была падпісаная комплексная праграма казахстанска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі паміж Расіяй і Казахстанам.

«Комплексная праграма супрацоўніцтва ўключае распрацоўку ТЭА (тэхнічна-эканамічнага абгрунтавання) і падрыхтоўку праекту па магчымым будаўніцтве АЭС на тэрыторыі Казахстана, але гэта будзе толькі тады, калі з эканамічнага пункту гледжання будзе мэтазгодна, — сказаў Кірыенка пасля цырымоніі падпісання. — Мы яшчэ раз пацвярджаем, што калі такое рашэнне будзе прынятае Казахстанам, мы гатовыя садзейнічаць у стварэнні першай станцыі. Праект, які разглядаецца, на сённяшні дзень самы бяспечны праект у свеце».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?