Допыт Уладзіміра Някляева ў КДБ 30 сакавіка доўжыўся пяць гадзін, з 14 да 19, паведаміла БелаПАН яго жонка Вольга.

«Ён вярнуўся дадому стомлены», — сказала жонка кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010. Паводле яе слоў,

на 31 сакавіка прызначаны яшчэ адзін допыт Някляева.

Цяпер паэт і палітык знаходзіцца пад хатнім арыштам. З 20 снежня па 29 студзеня ён утрымліваўся ў СІЗА КДБ.

30 сакавіка следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама выставіла Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Анастасіі Палажанцы новае абвінавачанне — па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Максімальная санкцыя гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі, у той час як раней ім пагражала турэмнае зняволенне на тэрмін да 15 гадоў па арт. 293 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?