Прэм’ера мусіла адбыцца 9 сьнежня ў кінатэатры «Кастрычнік». Фільм вядомага польскага рэжысэра Тадэвуша Бугайскага «Сьмерць ротмістра Пілеўскага» распавядае пра падзеі 1946 г. і барацьбу паміж НКВД і Польскай Арміяй Краёвай.
Пасьля дэманстрацыі стужкі мусіла адбыцца сустрэча з рэжысэрам фільму.
Афіцыйна адмена патлумачаная тым, што прадстаўнікі кансуляту занадта позна даслалі ліст з просьбай дазволіць прэм’еру фільму.