Там Павел Латушка правёў пасяджэнне калегіі міністэрства.

Яно было прысвечана дзяржаўна-прыватнаму партнёрству і развіццю праектнай дзейнасці ў сферы культуры. Галерэя была выбрана, каб прадэманстраваць гатоўнасць да супрацоўніцтва найперш з боку дзяржструктур.

Па словах Латушкі, прыцягненне прыватнага капіталу ў культуру — пытанне стратэгічнае. У краіне сёння дзейнічае толькі 7 прыватных установаў культуры. У той час, як амаль 10.000 установаў — дзяржаўныя. Галоўная задача — прыцягнуць фінансаванне з іншых крыніц: інвестыцыі, мецэнатства ў гэтую галіну. Міністр адзначыў, што прадугледжваецца распачаць грантавую дзейнасць. У сувязі з гэтым цяпер вядзецца распрацоўка шэрагу заканадаўчых актаў і паправак у іх.

Вядзецца распрацоўка Закона «Аб дзяржаўных закупках». У выпадку яго прыняцця, выдаткоўванне дзяржсродкаў будзе адбывацца на падставе конкурсаў.

Міністр культуры прывёў і прыклады супрацоўніцтва з прыватным капіталам. Пры арганізацыі леташняга фествалю «Уладзімір Співакоў запрашае» з дзяржбюджэту было выдаткавана 100 млн рублёў. Прадзюсар фестывалю, які запрасіў такую суму, у выніку сабраў 700 млн. рублёў. І вярнуў дзяржаўныя сродкі.

Кампанія «Трайпл» адновіць дом, у якім жыў у Мінску Максім Багдановіч. «Прыёрбанк» спансаруе сёлетні ўдзел беларускіх мастакоў у Венецыянскай біенале.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?