Сумесна з калегамі з Латвіі.

Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў культуры і гісторыі Антон Астаповіч песімістычна аднёсся да слоў міністра. Ён ужо не чакае станоўчых крокаў у рэстаўрацы помнікаў.

Але сп. Астаповіч адзначае, калі палацу будуць вернуты былыя інтэр’еры, планіроўка, у такім выпадку можна гаварыць аб рэстаўрацыі. У выпадку ж рамонту фасада і добраўпарадкавання тэрыторыі, — гэта зусім іншае. Ён схільны назваць менавіта рамонтам і працы, праведзеныя ў палацы перад Днём беларускага пісьменства ў 2006 годзе і пасля яго.

Палац Тызенгаўза ў Паставах — помнік архітэктуры другой паловы ХVІІІ ст. Пачаў будаўніцтва Антоній Тызенгаўз, а скончыў яго пляменнік Канстанцін. У палацы размяшчаўся арніталагічны музей, карцінная калекцыя, у якой былі палотны Рубенса, Дзюрэра. Побач знаходзіўся парк. Сёння ў палацы размяшчаецца бальнічны корпус. Маецца кавярня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?