Чым даўжэй мы жывём паўнавартасным сэксуальным жыццём з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі, тым глыбей робяцца бачныя стратэгічныя пралікі ўладаў. Прэзідэнту краіны па-ранейшаму адчайна не хапае паўнамоцтваў.

-- Чаму наўпростымі дэкрэтамі прэзідэнта да гэтага часу нельга спыняць інфляцыю і нарошчваць ВУП?

-- Каму патрэбныя дырэктывы, калі імі нельга наўпрост павялічыць золатавалютныя рэзервы краіны да патрэбнага ўзроўню?

-- Як магла Праваслаўная царква не надзяліць Указы прэзідэнта чароўнай сілай павелічэння надояў і ўраджайнасці рапсавых і зернебабовых культур у пераліку на гектар лесапасадачнай паласы?

-- Якім чынам загады прэзідэнта не здольныя ўсталёўваць сальда гандлёвага балансу, не кажучы ўжо аб рэнтабельнасці нафтахімічнай прамысловасці?

Што, што перашкаджала вынесці пытанне пашырэння паўнамоцтваў на чарговы рэферэндум, я рашуча не разумею. Я - за рэферэндум!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?