Кандыдат у прэзідэнты, палітуцякач Алесь Міхалевіч у інтэрв’ю расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў, што змяніў сваё стаўленне адносна эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў.

«Натуральна, санкцыі недастатковыя. Калі памятаеце, я заўсёды выступаў супраць увядзення эканамічных санкцый. Але на сённяшні дзень я змяніў сваю пазіцыю. Бо калі адбываюцца катаванні, калі такая вялікая колькасць палітвязняў утрымліваецца ў абсалютна жахлівых умовах, то, натуральна, трэба праводзіць больш жорсткую палітыку.

З іншага боку, я ўпэўнены, што Еўрапейскі саюз не ў стане прыняць сапраўды тыя санкцыі, якія падарвуць беларускі рэжым. Я маю на ўвазе, перш за ўсё, адмовіцца ад імпарта беларускіх нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтапераапрацоўкі.

Хацелася б, канечне, каб Еўропа, ды і Расія, праводзілі больш жорсткую палітыку ў дачыненні афіцыйнага Мінска, усё-ткі прымусілі лічыцца з правамі чалавека, выпусціць палітвязняў, спыніць катаванні. Але пакуль што я не веру ў тое, што магчымае вельмі сур’ёзнае ўзмацненне гэтых санкцый. Пакуль што мы маем тое, што маем. Гэта ў любым выпадку пазітыўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?