49-гадовы жыхар Воршы, удзельнік падзей 19 сьнежня Сяргей Малалеткін з 1 красавіка абвясьціў галадоўку на знак салідарнасьці з палітвязьнем Мікітам Ліхавідам.

«29 сакавіка судзьдзя прызнала 20-гадовага актывіста руху „За свабоду“ Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня і асудзіла на тры з паловаю гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Я веруючы чалавек. І не магу цярпець несправядлівасьць. Калі супраць несправядлівага прысуду галадуе 20-гадовы юнак, я проста фізычна не магу нават думаць пра ежу. Я сам бацька, у мяне 18-гадовы сын і 28-гадовая дачка, і таму я проста абавязаны падтрымаць Мікіту. Буду галадаваць столькі ж, колькі будзе трымаць галадоўку ён!» — заявіў «Свабодзе» Малалеткін.

Малалеткін галадуе ў сябе дома. Кажа, што ўжо мае досьвед галадовак. З раніцы 1 красавіка ён ужывае толькі пітную ваду.

Спадар Малалеткін таксама быў удзельнікам менскай акцыі 19 сьнежня. Падчас разгону Плошчы-2010, як ён распавядае, яму выбілі зубы, зламалі руку, нанесьлі іншыя цялесныя пашкоджаньні. За ўдзел у акцыі суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічынь — 1 мільён 50 тысяч рублёў.

Глядзі яшчэ: Галадоўка блогера Будзіміра
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?