Намеснік старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Анастасія Палажанка пачынае знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы без адваката.

Паводле слоў Палажанкі, яна выклікана 1 красавіка ў КДБ на 15 гадзін. «Мне канкрэтна сказалі, што я буду знаёміцца з матэрыяламі справы. Разам з тым я пацвярджаю, што сваю віну я не прызнаю і адмаўляюся ад дачы паказанняў», — сказала Палажанка.

Яна зазначыла, што з матэрыяламі крымінальнай справы будзе знаёміцца без адваката Кацярыны Пятровіч. «Рэч у тым, што тады б я падстройвалася пад графік працы адваката, а ў яе, апрача мяне, вельмі шмат спраў. Таму я прыняла рашэнне знаёміцца са справай без адваката, каб зэканоміць час і яе, і мой», — сказала Палажанка.

Нагадаем, раней Анастасія Палажанка абвінавачвалася на падставе артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі), 30 сакавіка ў КДБ ёй паведамілі, што гэтае абвінавачанне знята і прад’яўлена новае — па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?