31 cакавіка прыкладна ў 21.00 да сталічнага Дома прафсаюзаў пад’ехала некалькі машын хуткай дапамогі і каля дзесяці аўтамабіляў пажарнай аховы. Як высветлілася, супрацоўнікі ўстановы выклікалі ратавальнікаў, адчуўшы пах падпаленай электраправодкі.

— Гэта важны аб’ект, таму па выкліку прыбыло столькі адзінак тэхнікі, — сказалі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. — Але выявілася, што пах быў выкліканы тым, што «каратнула» лямпа асвятлення. Ні ўзгарання, ні нават задымлення не было. Як і пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?