Нягледзячы на тое, што афіцыйны курс даляра не змяняецца і застаецца на ўзроўні 3045 рублёў, камерцыйныя банкі аперыруюць зусім іншымі лічбамі. Напрыклад, «Франсабанк» (Ліван) выставіў такі цэннік па аперацыях з юрыдычнымі асобамі: купля даляра — 3340 рублёў, купля расійскага рубля — 116,5 рубля, купля еўра — 4700. Продаж ніводнай з валют не ажжыцяўляецца.

Цікавая прапанова датычыцца куплі наяўных даляраў за безнаяўныя беларускія рублі — 3400 рублёў. Гэта нашмат вышэй за курс у абменніках.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?