Гэта на руку беларусам.

Футбол прымірыў этнасы Босніі, але Федэрацыя не магла падзяліць кіраўніцтва.

Футбол прымірыў этнасы Босніі, але Федэрацыя не магла падзяліць кіраўніцтва.

Гэтая гісторыя доўжылася ўжо не адзін год. Баснійская федэрацыя футболу не хацела ўнармаваць свой статут адпаведна патрабаванням УЕФА і ФІФА. Справа ў тым, што баснійскай федэрацыяй кіруюць адразу тры чалавекі (басняк, харват і серб), а мусіць толькі адзін.

Міжнародныя футбольныя арганізацыі ставілі перад Босніяй і Герцагавінай крайні тэрмін да 31 сакавіка. Але балканцы адмовіліся выконваць іх. Як вынік — выключэнне са складу і ФІФА, і УЕФА.

Гэта значыць, што Боснія не мае права ўдзельнічаць у любых спраборніцтвах пад эгідай гэтых арганізацый. Справа ў тым, што беларусы трапіліся з баснійцамі ў адну адборачную групу да чэмпіянату Еўропы.

Менавіта Боснія і Герцагавіна лічыцца асноўным канкурэнтам нашых за другое месца ў групе. Матчы з баснійцамі ў беларусаў запланаваныя на 2 і 6 верасня. Калі балканцы не вырашаць праблемы, то яны пад пагрозай зрыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?