02.04.2011 / 11:22

У нацболаў забралі нават труну 7

Яны пратэставалі супраць закрыцця турэмнага шпіталя.

Нацыянал-бальшавікі, якія спрабавалі правесці флэшмоб супраць закрыцця Рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС, аштрафаваныя і асуджаныя на розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміў прэс-сакратарнацыянал-бальшавікоў Дзмітрый Сіняк, адзін з лідараў аргкамітэта па стварэнні НБП Яўген Контуш асуджаны на 12 сутак, Ігар Сідаровіч — на 10 сутак, Яўген Амялькоў — на сем сутак. Аляксей Шкундзіч і сам Сіняк аштрафаваныя на 15 базавых велічынь кожны (па 525 тыс. рублёў). Яшчэ двое непаўналетніх былі адпушчаныя. Разгляд спраў праходзіў у судзе Ленінскага раёна Мінска па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання).

1 красавка супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі спробы актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху правесці ў Мінску флэшмоб супраць закрыцця бальніцы.

Яго ўдзельнікі мелі намер перадаць у ДВП адпаведны зварот. Пры гэтым яны неслі з сабой маленькую кардонную труну — яна заклікана была сімвалізаваць, што можа адбыцца са зняволенымі, пазбаўленымі медыцынскай дапамогі.
На падыходзе да будынка ДВП удзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, якія не назваліся. Яны таксама спрабавалі перашкодзіць рабоце фотакарэспандэнта БелаПАН Вольгі Кляшчук, матывуючы гэта тым, што будынак ДВП з’яўляецца рэжымным аб’ектамі.

«Новая бальніца, якую згодна з указам кіраўніка дзяржавы планавалі пабудаваць да закрыцця старой, дагэтуль не збудаваная і, мяркуючы па тэмпах будаўнічых работ, наўрад ці зможа прыняць сёлета першых пацыентаў», — заявіў БелаПАН Сіняк напярэдадні акцыі.

Паводле яго слоў, прынятыя меры па скарачэнні колькасці асоб, якія паступаюць на лячэнне ў бальніцу, разам з мерамі па скарачэнні шэрагу аддзяленняў і медыцынскага персаналу ўжо прывялі да павелічэння смяротнасці ў шэрагу ўстаноў папраўчай сістэмы.

0
век свободы не видать! / Адказаць
02.04.2011 / 12:16
Лука похоронит всех зэков до постройки больницы. Все равно кормить их нечем. Да и самому ему уже давно пора сидеть на нарах, что вызвало бы крики безумной радости населения, в том числе и кондовых шкварочников.
0
Пытанне палiтолагам / Адказаць
02.04.2011 / 13:53
Цiкава даведацца , як назваць уладу у краiне, у якой барацьбiты за нацыянальнае адраджэнне разам з бальшавiкамi апынулiся па адзiн бок барыкад ?
0
Алег / Адказаць
02.04.2011 / 15:33
Адказваю прыкладам: Расейская імпэрыя да рэвалюцыяў 1917 году. Па адзі бок барыкадаў апынуліся розных ідэялёгіяў групоўкі: сацыял-рэвалюцыянэры, сацыял-дэмакраты (вядома, У Беларусі яны таксама былі). Мэта была адна - скінуць царскае ярмо. Некаторыя (даволі ўплывовыя) групоўкі ў Беларусі ды Расеі ў той час выступалі за аўтанамізацыю Беларусі ў складзе Новай дэмакратычнай (вядома, нецарскай) Расеі на роўных правох. Што тычыцца Расеі - то гэта Імпэрыялізм, а што тычыцца Беларусі, то гэта недаімпэрыялізм (рахітная форма імпэрыялізму). А што тычыцца нацболаў, то яны не бальшавікі. Іх жа ня больш за ўсіх... Хаця, хто ведае, мо ў хуткім часе, дзякуючы складанай эканамічнай сытуацыі, яны й выйдуць на першыя пазыцыі...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру