Паўсотні аматараў гурту «Ляпіс Трубяцкой» праспявалі ўлюбёныя песні ля клуба «Рэактар» у знак салідарнасці з музыкамі, канцэрты якіх у Беларусі забаранілі.
Аматары «Ляпісаў» здаюць у касу «Рэактара» квіткі на адмененыя канцэрты.
Прысутным раздалі на аркушах паперы тэксты песень.
Лепшыя песні «Ляпісаў» прыйшло спяваць больш за 50 чалавек.
Людзі не хацелі разыходзіцца і спявалі песню за песняй.
Нехта раздаў удзельнікам флэшмобу балёнікі.
Акрамя песень людзі забаўляліся мыльнымі бурбалкамі.
Спярша людзі здавалі квіткі ў касу «Рэактара» на канцэрты гурту 1 і 2 красавіка. Пасля прысутным раздалі тэксты песень. За паўгадзіны фаны праспявалі самыя вядомыя творы «Ляпісаў»: «Грай», «Я веру», «Капітал», «Belarus Freedom» і іншыя. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў ля месца збору ўдзельнікаў флэшмобу заўважна не было.
Флэшмоб планаваўся і 1 красавіка, але з прычыны дрэннага надвор’я не адбыўся.
Ляпісы. Грай:
Ляпісы. Я веру:
Ляпісы. Belarus Freedom: