2 красавіка стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе.
У ім бяруць удзел дванаццаць каманд. Пасля трыццаці трох тураў вызначыцца чэмпіён, медалісты, няўдачнік, што пакіне вышэйшы дывізіён, а таксама каманда, якая згуляе ў перахадных матчах за права застацца ў эліце.
Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ не змог перамагчы гродзенскі «Нёман». Ігар Шытаў лік адкрыў, але «заходнікаў» выратаваў Рыбак — 1:1. Віктар Ганчарэнка казаў, што яго каманда магла вырваць перамогу, але прайграць таксама.

А вось мінскае «Дынама» пачало сезон з перамогі. Бітымі аказаліся футбалісты з Бабруйска. «Белшына» мінімальна перамагла ў першым тайме, але ў другім «Дынама» забіла аж тры мячы — 3:1. Вячаслаў Глеб голам адсалютаваў сваё вяртанне на радзіму.

У лідары чэмпіяната выбілалася «Дынама» (Брэст). Яны дома разграмілі «Віцебск» — 3:0.
Сенсацыйна прайграў салігорскі «Шахцёр». Каманда з горада гарнякоў прайграла ў Жодзіна «Тарпеда-БЕЛАЗ» — 0:1.

«Мінск» перамог у «Дняпра» — 2:0. А «Гомель» і «Нафтан» распісалі нічыю — 1:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?