У дзень прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане разгарэўся скандал.

Брат дырэктара прадпрыемства-выдаўца апазіцыйнай казахстанскай газеты «Рэспубліка» Даніяра Малдашава Аскар падаў заяву ў дэпартамент ўнутраных спраў Алматы з патрабаваннем пачаць яго пошук.

«Апошні раз яго бачылі тры дні таму: рана ўранку 30 сакавіка 2011 ён сказаў, што збіраецца кудысьці па справах, і сышоў. З тых часоў яго ніхто не бачыў», — гаворыцца ў заяве Аскара Малдашава, распаўсюджанай у нядзелю рэдакцыяй «Рэспублікі».

Паводле яго слоў, «2 красавіка адразу пасля 12-й гадзіны дня Даніяр зноў тэлефанаваў і зноў казаў, што знаходзіцца ў Мінску па сваіх справах, што ў яго ўсё нармальна, каб я не звяртаўся з заявай, што потым ён мне ўсё растлумачыць».

«Я думаю аб гэтых тэлефонных размовах з Даніярам і разумею, што ён, хутчэй за ўсё, знаходзіцца пад чыімсь кантролем. Магчыма, ён выкрадзены», — дадаў Малдашаў.

30 сакавіка рэдакцыя «Рэспублікі» паведаміла аб знікненні Даніяра Малдашава.

«Адразу па вяртанні з Масквы, па дарозе з аэрапорта дадому, ён быў збіты і абрабаваны. Скрадзеныя важныя дакументы, якія ён вёз з Масквы, і фотакамера», — адзначылі тады ў рэдакцыі выдання.

Аднак паліцыя Алматы пакуль не разглядае версію знікнення.

Сёння, 3 красавіка, у Казахстане адбываюцца датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. На іх мае чарговы раз перамагчы аўтарытарны лідар краіны Нурсултан Назарбаеў, які кіруе ад 1990 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?