Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў аб намеры балатавацца на другі тэрмін у 2012 годзе.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце яго перадвыбарчай кампаніі, а таксама ў электронных лістах, якія былі разасланыя ў панядзелак яго прыхільнікам.

Заява пра старт выбарчай кампаніі Абамы не стала нечаканасцю. У мінулыя выхадныя прадстаўнікі Белага дома заяўлялі аб тым, што на гэтым тыдні кіраўнікі выбарчага штаба амерыканскага прэзідэнта могуць падаць дакументы ў федэральную выбарчую камісію.

У імэйле сваім прыхільнікам, які быў апублікаваны на сайце Huffington Post, Барак Абама піша, што яго перадвыбарная кампанія пачнецца з малых акцый — такіх, як «размовы з суседзямі, калегамі і сябрамі» — і будзе разрастацца па меры набліжэння выбараў.

«Так што нават калі я буду пагружаны ў працу, на якую вы мяне абралі, і перадвыбарчая гонка не пачнецца ў поўную сілу яшчэ па меншай меры год, работа па закладанні падмурку нашай кампаніі павінна пачацца ўжо сёння», — папярэджвае Абама.

Палітычныя аналітыкі ў ЗША мяркуюць, што выбарчы штаб Абамы можа сабраць больш за мільярд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?