Папулярная спявачка выйшла за беларускага тэнісіста Дзмітрыя Іванова. Жаніх маладзейшы за нявесту на 11 гадоў.

На таемнай урачыстасці ў адным з рэстаранаў гатэля «Украіна» ў Маскве сабраліся толькі самыя блізкія сябры пары, а ўсе падрабязнасці свята да апошняга трымаліся ў строгім сакрэце.

«Мы з Дзімам вырашылі ажаніцца даўно, я ўпэўненая, што ён будзе маім апошнім мужам, — падзялілася папулярная спявачка. — Я па-сапраўднаму шчаслівая з гэтым чалавекам».

З папярэднім мужам — бізнэсоўцам Аляксандрам Зарубіным — Лола развялася яшчэ ўлетку 2009 года. Самай эпатажнай артыстцы расійскай эстрады не ўдалося здабыць шчасце ў чацвёртым шлюбе,

і яна працягнула пошукі адзінага і непаўторнага.

Гэтым разам абраннікам Міляўскай стаў 36-гадовы трэнер па гульні ў сквош, у мінулым 7-я ракетка Расіі па тэнісе Дзмітрый Іваноў. Дзмітрый родам з беларускага Магілёва. Для яго гэты шлюб таксама не першы — у 18 гадоў ён ажаніўся са сваім школьным каханнем, у іх нарадзілася дачка, аднак праз некалькі гадоў яны разышліся. Цяпер дачка Іванова жыве з маці ў Беларусі, Дзмітрый стараецца рэгулярна яе наведваць.

Лаліта вярнулася ў Маскву з гастроляў толькі раніцай у нядзелю і ўвесь дзень прысвяціла падрыхтоўцы да шыкоўнай бяседы. Дадому да 47-гадовай артысткі наведаліся цырульнік і візажыст.

Да месца, дзе адбудзецца ўрачыстая вячэра, маладыя паехалі на белым «Бэнтлі».

«Зачыніць наш рэстаран цалкам каштуе 3 млн рублёў, але на маёй памяці такое было толькі адзін раз, — расказала адміністратар рэстарана, размешчанага на 29-м паверсе гатэля „Украіна“ Яўгенія. — Мы бярэмся за такія заказы толькі ў выглядзе выключэння».

Гасцей Лола з Дзімам прымусілі чакаць іх з’яўлення паўтары гадзіны. У гэты вечар адзначалі радасную падзею разам з маладымі Філіп Кіркораў, Анастасія Валачкова, Аніта Цой, Таццяна Аўсіенка — усяго каля ста чалавек гасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?