Дзмітрый Галко трымае галадоўку ад 30 сакавіка, патрабуючы вызвалення Мікіты Ліхавіда.

 Блогер Дзмітрый Галко (budzimir) абвясціў галадоўку. Фота сяргея Гудзіліна.

Блогер Дзмітрый Галко (budzimir) абвясціў галадоўку. Фота сяргея Гудзіліна.

Блогер Дзмітрый Галко (budzimir) галадае шосты дзень. 30 сакавіка ён абвясціў бестэрміновую галадоўку, патрабуючы вызвалення Мікіты Ліхавіда.

«Сёння лепш сябе адчуваю, а вось учора выйшаў прагуляцца і неяк не вельмі добра пачуваўся. Хоць і кажуць, што сонца і паветра — гэта таксама ежа. Сплю больш, чым звычайна. Паліць, да жалю, пакуль не кінуў»,
— расказаў «НН» пра сваё самаадчуванне блогер. Навіна ад Мікіты Ліхавіда, які вырашыў адкласці галадоўку на час, пакуль ягоную касацыйную скаргу на прысуд разгледзіць Вярхоўны суд, прымусіла Будзіміра задумацца. Спачатку ён меркаваў, што на Мікіту маглі націснуць, прыгразіўшы яму ці, наадварот, паабяцаўшы палёгку, калі той спыніць галадоўку. «Жонка паразмаўляла з маці Мікіты. Здаецца, нічога такога няма», — блогер не можа зразумець прычыны рашэння Ліхавіда. Па яго перакананні, супольная галадоўка мела б большы рэзананс і, адпаведна, шанцы на вынік. «Я зараз раюся з іншымі блогерамі, што мне рабіць, але галадоўку не спыняю», — кажа Будзімір.

Нагадаем, што 1 красавіка ў знак салідарнасці з Ліхавідам абвясціў галадоўку таксама 49-гадовы жыхар Воршы, удзельнік падзей 19 снежня Сяргей Малалеткін.

Глядзі таксама: Галадоўка блогера Будзіміра (відэа)
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?