Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд Аляксандру Атрошчанкаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву, якіх асудзілі да зняволення за ўдзел у падзеях 19 снежня.

Сваякі Атрошчанкава, якія прысутнічалі ў судзе, сказалі, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.

Нагадаем, што 2 сакавіка судом Фрунзенскага раёна Мінска прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Зміцер Новік -- на 3,5, Аляксандр Малчанаў -- на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яны былі асуджаныя паводле арт. 393 (масавыя беспарадкі). Усяго паводле справы 19 снежня асуджана ўжо 8 чалавек, а таксама Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?