Нішчымны на кінафільмы панядзелак прапануе толькі “Ільвіную долю”. Дый тое, расейскую...

Карціну “Ільвіная доля” можна параіць толькі аматарам ГБ і фанам нізкабюджэтных боек.

У фільме Аляксандра Муратава бізнэсовец, целаахоўнік і беспрацоўны п’янтос узгадваюць дні шчасьлівае службы ў КГБ. Кіраўніцтва Расеі даручае ім сакрэтнае заданьне абясшкодзіць партатыўную ядравую бомбу, якая праз 80 гадзінаў мусіць выбухнуць у Санкт-Пецярбургу (!). Злосьнікам-бандытам гэта не падабаецца…

Цалкам зразумела, што карціна спрабуе капіяваць амэрыканскія баевікі. Але ў ніводнай расейскай стужкі гэтага дасюль не атрымалася.

Праўда, на бязьлюдзьді і дзяк чалавек.

poster

СТВ, 00.40

“Ільвіная доля” (Львиная доля)

Расея, 2001, каляровы, 105 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Мурадаў

Ролі выконваюць: Мікалай Карачанцаў, Чулпан Хаматава, Дзьмітры Пяўцоў.

Настальгоўнікі па БССР-аўскіх часох могуць паглядзець першую сэрыю дакумэнтальнага сэрыялу “Советская Белоруссия”, якую падрыхтаваў канал АНТ, 21.55.

Але адзіным прыстойным пунктам у панядзелкавай праграме выглядае брытанская перадача “Гісторыя футболу”, заключная 13 сэрыя (тэлеканал АНТ, 23.15).

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?