На станцыі метро «Маладзёжная» пачне функцыянаваць яшчэ адзін вестыбюль, які быў закансерваваны з моманту яе адкрыцця ў 1995 годзе.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун. Праз другі выхад па пешаходным тунэлі пасажыры змогуць трапіць на платформу станцыі Мінск-Паўночны на трасе хуткасны электрычкі.

Будаўніцтва пешаходнага тунэлю УП «Мінскметрабуд» пачне ў найбліжэйшы час, як толькі завершыцца экспертыза праектна-каштарыснай дакументацыі на гэтыя працы. Скончыць іх плануецца ў жніўні-верасні, удакладніў Павел Царун.

Дзякуючы новаму перасадачным вузлу пасажырам электрычкі не трэба будзе ехаць да станцыі Мінск-Пасажырскі, каб патрапіць у метро. Не даязджаючы да чыгуначнага вакзала, яны змогуць спускацца на другую лінію падземкі, і наадварот.

Сёння «Маладзёжная» — адна з самых «маланаселеных» станцый мінскага метро. Напэўна з увядзеннем у эксплуатацыю новага перасадачнага вузла пасажырапаток на ёй павялічыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?