У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 26 красавіка традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху».

Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, заяўка была пададзена вечарам 4 красавіка.

«У пятніцу, 1 красавіка, адбылося пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні „Чарнобыльскага шляху“, мы выпрацавалі канчатковы фармат правядзення акцыі. Ён традыцыйны: збор на пляцоўцы

каля будынка прэзідыума Акадэміі навук у 17.45, у 18.30 — пачатак шэсця ў бок Чарнобыльскай капліцы ў парк Дружбы народаў, пасля заканчэння шэсця — невялікі мітынг», — сказаў Садоўскі.

Заяўку акрамя Садоўскага падпісалі кіраўнік аргкамітэта па правядзенні «Чарнобыльскага шляху» Юрый Хадыка і адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Мікалай Пахабаў.

«Мы гатовы ўзгадняць парадак правядзення шэсця і мітынгу з Мінгарвыканкамам. Калі колькасць удзельнікаў шэсця будзе менш за пяць тысяч чалавек, мы павядзем калону дэманстрантаў па пешаходных зонах», — сказаў Садоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?