Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра вырас яшчэ на 32 рублі і склаў 4360,59 рубля за еўра.

Гэта чарговы гістарычны максімум, які абнаўляецца дзень за днём.

Афіцыйны курс даляра для фізічных асобаў застаўся нязменным — 3050 рублёў. Прычым на біржы было прададзена $58 мільёнаў пры прапанове ў $9,2 мільёна.

Нацбанк зноў дакладвае грошы з золатавалютных рэзерваў.

Гэта значыцца, што ў абменніках застанецца курс 3110 рублёў, а на давзолены максімум на міжбанку — 3 355 рублёў.

Расійская валюта зноў паднялася да максімума — 108,09 беларускага рубля.

Узровень дэвальвацыі беларускага рубля ад пачатку года ўжо перавысіў 7%, прычым у адносінах да еўра і расійскага рубля дасягнуў 9,8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?