1 кг мясных прадуктаў (свініна, ялавічына, хатняя каўбаса, вяндліна і інш.), 1,5 кг капусты (можна браць свежую або кіслую, або лепш тую і тую ў прапорцыі 1:1), 2 цыбуліны, сухія або свежыя грыбы на смак, смалец для смажання, па жаданню чарнасліў або слівавае варэнне, воцат або кіслыя яблыкі, памідоры, соль, перац.

Мяса нарэзаць невялікімі кубікамі, каўбасу — колцамі, абсмажыць на смальцы. Падсмажаныя кавалачкі разам са смальцам перакласці ў рондаль, дадаць нашаткаваную свежую або кіслую капусту і тушыць у невялікай колькасці вады (або булёну).

Сухія, папярэдне замочаныя, або свежыя грыбы добра вымыць, нарэзаць саломкай і дадаць да капусты і мяса. Таксама дадаць чарнасліў або слівавае варэнне, падсмажаныя на смальцы кавалкі памідораў і здробненую цыбулю, пасаліць, паперчыць.

Тушыць на маленькім агні да гатоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?