Гэта прадугледжана ўказам № 130, падпісаным 4 красавіка.

Так, калі раней ад акцызаў і падатку на дабаўленую вартасць, якія спаганяюцца мытнымі органамі, вызваляліся ўвезеныя ў краіну транспартныя сродкі, за выключэннем тых, што прыбывалі з Расіі, то зараз падобныя ўмовы распаўсюджваюцца на аўтамабілі, увезеныя з любой краіны. Раней з аўтамабіляў з іншых краінаў Беларусь спаганяла мыты, а з расійскіх — гэтыя плацяжы.

На думку гендырэктаркі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людмілы Шабанавай, гэтае рашэнне павялічыць колькасць іншамарак расійскай зборкі на беларускім рынку. Асобныя імпарцёры, верагодна, пашыраць свае лагістычныя ланцужкі. У прыватнасці, гэта могуць зрабіць пастаўшчыкі аўтамабіляў Volkswagen, Nissan, Toyota і Mazda.

Зрэшты, у цяперашні час асартымент мадэляў, якія збіраюцца ў Расіі, недастаткова шырокі, заўважае яна.

Акрамя таго, мяркуе Людміла Шабанава, указ стварае спрыяльныя ўмовы для арганізацыі вытворчасці ў Беларусі легкавікоў і аўтакампанентаў. У прыватнасці, яны могуць разлічваць на вызваленне ад акцызаў і ПДВ. «Я думаю, гэта вельмі добры зачын на будучыню», — растлумачыла эксперт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?