На выходных у Беларусі будзе воблачна. Часам ападкі, у асноўным мокры снег. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с, ноччу ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, днём месцамі па краіне парывы да 22–24 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2, плюс 4°С, максімальная днём плюс 1–7°С.

У Мінску ў суботу, 9 красавіка, часам ападкі (у асноўным мокры снег). Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу каля 0°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак, 9–10 красавіка, па краіне воблачна з праясненнямі. 9 красавіка на большай частцы кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3, плюс 3°С, максімальная днём плюс 1–8°С.

11 красавіка ноччу па ўсходняй палове, днём месцамі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 5, плюс 2°С, максімальная днём плюс 2–9°С, на паўднёвым захадзе да плюс 12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?