Павышэньне коштаў паліва на ўнутраным рынку Беларусі абумоўленае падаражэньнем сыравіны і дысбалянсам коштаў з суседнімі краінамі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 8 красавіка прэсавым рэлізе канцэрну «Белнафтахім».
«Цяпер ва ўмовах імклівага росту кошту вуглевадароднай сыравіны на ўсясьветных рынках адзначаецца хуткае павышэньне цэнаў на нафтапрадукты ў сумежных зь Беларусьсю дзяржавах. Дысбалянс цэнаў спрыяе пастаяннаму вывазу нафтапрадуктаў у суседнія краіны», — адзначаецца ў заяве канцэрну.
Перавышэньне цэнаў на нафтапрадукты ў дзяржавах Балтыі і Польшчы над цэнамі ў Беларусі па асобных відах на сярэдзіну сакавіка складала больш як 90%, ва Ўкраіне — ад 7 да 20%.
«Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасьці, канцэрн „Белнафтахім“ вымушаны рабіць захады для выраўноўваньня дысбалянсу цэнаў і павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці НПЗ пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. У адпаведнасьці з сытуацыяй прымаецца рашэньне пра зьмяненьне цэнаў на нафтапрадукты», — падкрэсьліваецца ў канцэрне.
3 сакавіка цэны на паліва вырасьлі на 4,5–10%.
14 сакавіка на 18,9% падаражэў бэнзін маркі
31 сакавіка цэны палівы падвысіліся на 10%.