Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску.Дзень пачатку працэсу і судзьдзя, які будзе весьці справу, яшчэ не прызначаныя.
Пра гэта 8 красавіка «Свабодзе» паведаміў Дзьмітры Вус са спасылкай на ліст зь Менгарсуду.
Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.