Іх праект «Набат» зацвердзіла журы.
Помнік беларускім пісьменнікам плануюць усталяваць у варшаўскім парку «Марское вока». З’явіцца ён да 130-годдзя песняроў, якое будзе адзначацца ў 2012.
На конкурс падалі 20 заявак. Свае праекты прапаноўвалі Генік Лойка, Сяргей Бабарэка, Павел Лук. Але журы, у якое ўваходзілі міністр культуры Павел Латушка, рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, народныя мастакі Іван Міско і Васіль Шаранговіч, скульптар Аляксандр Дранец, аддалі перавагу бацьку і сыну Гумілеўскім.
Леў і Сяргей Гумілеўскія — аўтары помнікаў Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу Смаргоні. Леў — народны мастак Беларусі.